Праца ў пракуратуры, як вядома, звязана з наглядам над усім заканадаўствам. Гэта значыць, прадстаўнікі гэтай сур’ёзнай структуры строга сочаць за тым, каб з боку астатніх грамадзян выконваліся ўсе законы. Шчыра кажучы, абывацелю няпроста ўявіць, як жа выглядае праца пракурора.

26 чэрвеня органам пракуратуры Рэспублікі Беларусь спаўняецца 100 гадоўЧым на самой справе даво-дзіцца займацца супрацоўнікам пракуратуры, якія задачы выконваць, – нашаму карэспандэнту распавёў пракурор раёна Сяргей Таболіч.
– Пракуратура – гэта орган, які ажыццяўляе нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем заканадаўства, – пачынае свой аповед Сяргей Уладзіміравіч. – Яе дзейнасць можна падзяліць на некалькі аб’ёмных блокаў: нагляд за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў, адпаведнасць закону судовых пастаноў па грамадзянскіх і крымінальных справах, кантроль за рашэннямі, якія прымаюцца Следчым камітэтам, заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі, нагляд за выкананнем крымінальных пакаранняў і іншыя наглядныя мерапрыемствы.

Што да выканання заканадаўства і законнасці прававых актаў, то пракуратурай кантралюецца выкананне працоўнага, жыллёвага, адміністрацыйнага заканадаўства – вельмі шырокае поле дзейнасці.
Сочыць пракуратура і за тым, каб рашэнні суда поўнасцю адпавядалі літары закона.
Некалькі слоў пра такую падкантрольную вобласць як заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі. Тут у полі нашага зроку знаходзіцца прафілактыка безнагляднасці, злачынстваў сярод падрастаючага пакалення.

Гаворачы пра нагляд за выкананнем крымінальных пакаранняў, адзначу: на першы погляд можа здацца, што гэтая зона адказнасці павінна распаўсюджвацца на тыя тэрыторыі, дзе размешчаны калоніі, турмы і іншыя падобныя аб’екты. Але, нягле-дзячы на адсутнасць выпраўленчых устаноў, у Петрыкаўскім раёне ёсць сур’ёзны пласт работы ў гэтым напрамку. Так, мы назіраем за тым, якім чынам выконваюцца прысуды, што выносяцца судом: у частцы папраўчых і грамадскіх прац, абмежаванні волі без накіравання ў “месцы не такія аддаленыя”.

Асобным блокам у час размовы пракурор раёна выдзяліў нагляд за дзейнасцю службаў, адказных за работу па прафілактыцы правапарушэнняў. Супрацоўнікі пракуратуры тут выступаюць каардынатарамі прафілактычнай дзейнасці, даюць накіраванні суб’ектам прафілактыкі: міліцыі, службам райвыканкама.
– Упэўнены, што пэўныя поспехі ў гэтым накірунку нашай дзейнасці ўжо дасягнуты. Улічваючы той факт, што стан крымінагеннай абстаноўкі – гэта індыкатар дабрабыту і спакою грама-дзян, мы вельмі ўважліва назіраем за дадзеным аспектам, – запэўніў суразмоўца.

На сённяшні дзень на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна, як адзначыў Сяргей Таболіч, крымінагенная сітуацыя характарызуецца як стабільная. За пяць месяцаў, у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам, адзначаецца зніжэнне ўзроўню злачыннасці на 13,5%. Стала менш злачынстваў, учыненых непаўналетнімі, а таксама асобамі ў стане алкагольнага ап’янення і рэцыдыўных злачынстваў. Не дапушчана здзяйсненне забойстваў.

Яшчэ адзін з найважнейшых сектараў – гэта нагляд за выкананнем антыкарупцыйнага заканадаўства. Гэтай працы супрацоўнікі пракуратуры надаюць самую пільную ўвагу і тут яны таксама з’яўляюцца каардынатарамі.

– Канешне, гэта не поўны спіс службовых інтарэсаў і абавязкаў супрацоўнікаў нашай службы. Акрамя ўсяго іншага, мы практычна штодзень прымаем удзел у судовых пасяджэннях у якасці боку абвінавачання, праводзім расследаванне па крымінальнай справе аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Што да існуючага сярод лю-дзей стэрэатыпу (пракуратура – гэта карны орган), Сяргей Ула-дзіміравіч зазначыў, што сёння яны ўсё ж такі больш імкнуцца да нагляднай функцыі. І многія грамадзяне звяртаюцца не толькі для таго, каб кагосьці ачарніць, узвесці паклёп – яны ідуць па абарону, па дапамогу, не баючыся таго, што тут могуць не выслухаць, не зразумець. У пракуратуру ідуць нават з тым, што не адносіцца да кампетэнцыі службы. Але нават у гэтым выпадку заяўнікоў не перанакіроўваюць у іншыя інстанцыі, а спрабуюць на сваім узроўні аказаць ім садзеянне ў рашэнні хвалюючых праблем.

– Напярэдадні прафесійнага свята хачу згадаць тых, з кім штодня разам вырашаем няпростыя прафесійныя задачы. Гэта намеснік пракурора раёна Вадзім Шыбут і памочнік пракурора раёна Крысціна Процка. Давяршаюць спіс работнікаў спецыялісты дапаможнага блока: загадчыца канцылярыі Вольга Юнкевіч, прыбіральшчык службовых памяшканняў Таццяна Цімашышына і Мікалай Занкевіч – наш вадзіцель. Усе работнікі не лічачыся з асабістым часам адказна ставяцца да выканання сваіх службовых абавязкаў.

У дні святкавання 100-годдзя з Дня ўтварэння пракуратуры Рэспублікі Беларусь хочацца пажадаць калегам і ветэранам службы здароўя, удачы, больш аптымізму, высокіх дасягненняў у нялёгкай і цярністай працы, павагі і дастойнай ацэнкі іх дзейнасці па ўмацаванні законнасці і правапарадку, – дадаў на завяршэнне размовы Сяргей Уладзіміравіч.

У сваю чаргу “ПН” жадаюць калектыву пракуратуры ў складанай працы кіравацца заўсёды толькі сваімі глыбокімі прафе-сійнымі ведамі, непадкупным гонарам, сумленнем і цвярозым, здаровым сэнсам. Няхай у вашым жыцці будзе заўсёды поспех, дастатак і дабрабыт.

Запісала Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о