У аўторак, 30 сакавіка, Петрыкаўшчына адзначала 35-годдзе раённай арганізацыі Беларускага грамадскага Савета ветэранаў.

35 год –  толькі пачатак!На ўрачыстасць сабраліся людзі, якіх добра ведаюць у раёне. Яно і не дзіва – кожны з іх з маладосці рабіў важкі ўнёсак у развіццё рэгіёна сваёй працай, меў актыўную грамадскую пазіцыю. Таму і зараз нашых ветэранаў можна сустрэць хіба што не на ўсіх мерапрыемствах Петрыкаўшыны.

Пра гэта і шмат што іншае распавёў у сваёй прамове кіраўнік райарганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Уладзімір Жукавец. Уладзімір Максімавіч узгадаў старонкі гісторыі аб’яднання, расказаў пра дзейнасць райарганізацыі ад работы па патрыятычным выхаванні і захаванні гістарычнай памяці, да арганізацыі карыснага баўлення вольнага часу пенсіянераў.

Пасля ўзнагароджання найбольш актыўных членаў Савета ветэранаў, з юбілеем райарганізацыю павіншаваў кіраўнік райвыканкама Аляксандр Наўныка, які адзначыў, што станаўленне мясцовага Савета ветэранаў хоць і адбывалася ў няпросты час, але будавалася на багатых савецкіх традыцыях. І зараз людзі, неабыякавыя да лёсу Петрыкаўшчыны, займаюць істотнае месца ў грамадскім жыцці раёна. Гэта тычыцца і грамадска-палітычнай, сацыяльнай, культурнай, спартыўнай галіны. Напрыканцы свайго звароту Аляксандр Міхайлавіч падзякаваў актывістам Савета ветэранаў, пажадаў ім моцнага здароўя і ўзнагародзіў многіх членаў арганізацыі.

Да віншаванняў і ўзнагароджання далучыліся кіраўнік райаб’яднання арганізацый прафсаюзаў Галіна Шчэрбак і намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Ганна Кароль. Са шчырымі словамі падзякі перад прысутнымі выступіла сакратар райкамітэта “БРСМ” Васіліна Маслава.
Урачыстасць завяршылася выступленнем народнага ансамбля песні, танца і музыкі “Лявоніха”.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о