Восень – работ восем
Актыўную фазу ў сельгаспрадпрыемствах раёна праходзяць адразу дзве кампаніі – нарыхтоўка кукурузнага сіласу і сяўба азімых. Вось і ў ААТ “Агра-Пціч” ведаюць важнасць гэтых работ, таму і надаюць ім усю ўвагу.
Як адзначыў дырэктар гаспадаркі Іван Самусенка, сяўба азімых культур актыўна пачалася ў аўторак. Гэтай работай на сеялках “АПП-6” займаюцца вопытныя механізатары Васіль Дудко і Віталь Герасіменка. Пільна сочыць за строгім выкананнем усіх тэхналагічных патрабаванняў сяўбы галоўны аграном Сяргей Сініковіч. І па стане на 18 верасня механізатары засеялі 290 гектараў плошчаў.
Сёлета гаспадарка засее азімымі 1200 гектараў. Перавага нададзена жыту і трыцікале. Разам з тым, на больш урадлівых палях будзе пасеяна 50 гектараў азімай пшаніцы.
Паралельна вядзецца і падрыхтоўка глебы для сейбітаў. Па стане на 18 верасня з 1200 гектараў механізатары Павел Дамасевіч і Іван Герасіменка падрыхтавалі звыш 400 гектараў.
Адначасова вядзецца і падкормка глебы мінеральнымі ўгнаеннямі. Гэтым займаецца механізатар Сяргей Герасіменка.
Што ж датычыць нарыхтоўкі сіласу, дык па стане на 18 верасня гаспадарцы засталося ўбраць 500 гектараў кукурузы з 1000. На ўказаную дату тут закладзена ў траншэі звыш 5000 тон сіласу, што складае 12 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву. Да таго, 100 гектараў кукурузы будзе ўбрана на зерне.
Гэтай адказнай работай займаюцца таксама вопытныя механізатары. На здрабненні зялёнай масы акрамя сваіх сіл на “Ягуары-870” дапамагаў гаспадарцы камбайнер з ААТ “Агра-Слабада” Сяргей Корбут, на адвозцы заняты Аляксандр Пракапенка, Мікалай Бужан, Аляксандр Герасіменка. На трамбоўцы на энерганасычаным трактары “К-701” не ведаючы стомы працуе Рыгор Найдзен. Варта адзначыць, што механізатар працуе ў рыбгасе “Трэмля”, і такім чынам дапамагае ААТ “Агра-Пціч”.
Д. АЛЯКСАНДРАЎ.
Фота аўтара.
Понравилась ли вам публикация?






Любопытно что статья про АГРО-Птичь, а фотографии механизаторов сплошь с других ОАО