Паказалі майстар-клас
У аўторак на базе КСУП “Агракамбінат “Холмеч” Рэчыцкага раёна прайшлі абласныя спаборніцтвы сярод аператараў машыннага даення. У конкурсе прынялі ўдзел лепшыя прадстаўнікі прафесіі з усіх раёнаў вобласці. Наш раён прадстаўлялі аператары машыннага даення МТФ “Аголічы” аддзялення “Петрыкаў” і МТК “Церабаў” ад-дзялення “Мышанка” УП “Палессе-Аграінвест” Аксана Панамарэнка і Ларыса Герасіменка.
На пачатку мерапрыемства перад канкурсантамі з прывітальным словам выступілі намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Сяргей Андруш, старшыня Рэчыцкага райвыканкама Віталь Панчанка і старшыня абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Васіль Яцэвіч.
Конкурсная праграма складалася з некалькіх відаў спаборніцтваў. Аператарам трэба было паказаць веды па фізіялогіі жывёлы, у пытаннях малакааддачы і забеспячэнні якасці малака ў адказах на пытанні тэставых заданняў. Далей канкурсантам трэба было паказаць спрыт у зборы на час даільнага апарата. Журы ацэньваўся і знешні выгляд удзельнікаў спаборніцтва. Гэта было трэцім пунктам конкурсных заданняў.
Апошнім іспытам быў працэс даення. Гэты від праходзіў непасрэдна на малочнатаварным комплексе. Тут жанчыны павінны былі ў дэталях апісаць працэдуру даення ад падрыхтоўкі яе да заканчэння са строгім выкананнем тэхналогіі.
Варта адзначыць, што журы было нялёгка вызначыць пераможцаў і прызёраў, якія вылучаліся ў дзвюх узроставых намінацыях – да 31 года і старэй.
Пасля падліку набраных ачкоў лепшымі аператарамі машыннага даення вобласці былі прызнаны: ва ўзросце да 31 года – прадстаўніца ААТ “Калінінскі” Добрушскага раёна Алена Ламаносава і Ганна Кліменка з КСУП “Мазырская гароднінная фабрыка”. Пераможцы прадставяць вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах у Горках.
Другое месца ў конкурсе занялі прадстаўніцы Рагачоўскага і Хойніцкага раёнаў, трэцяе – Чачэрскага і Рэчыцкага.
Пераможцы і прызёры адзначаны дыпломамі, падарункамі і медалямі. Астатнія ўдзельнікі спаборніцтваў заахвочаны за ўдзел у мерапрыемстве падарункамі.
Дзмітрый БЯЛЬКО, фота аўтара.
Понравилась ли вам публикация?





