У Петрыкаве адкрылі абноўленую Дошку гонару
Акурат на Першамай, калі беларусы адзначаюць Свята Працы, петрыкаўчане і госці горада сабраліся на цэнтральнай плошчы на ўрачыстасць з нагоды адкрыцця абноўленай Дошкі гонару. Намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Хулуп павіншаваў усіх прысутных на святочным мерапрыемстве з гэтай падзеяй і пажадаў далейшага працоўнага плёну і дабрабыту.
На Дошку гонару былі занесены назвы сямі лепшых працоўных калектываў, размешчаны 24 фотаздымкі і прозвішчы лепшых па прафесіі па выніках работы ў 2016 годзе, пераможцы раённага спаборніцтва за дасягненне найвысокіх паказчыкаў у вытворчасці і сацыяльнай сферы сярод працоўных калектываў і работнікаў асноўных прафесій. Другі год запар у раёне выбіраецца лаўрэат звання “Кіраўнік года”. Па выніках работы за мінулы год кіраўніком года прызнана дырэктар Брынёўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Надзея Дзекавец. Надзея Аляксандраўна змяніла на Дошцы Гонару лаўрэата папярэдняга года – начальніка ПМК-67 Васіля Каляду.
Ганарымся працоўнымі дасягненнямі пераможцаў спаборніцтва і дзякуем за важкі ўклад у развіццё раёна!
Пятро ШАДУРА.
Фота Арцёма ГУСЕВА.
Понравилась ли вам публикация?





