Закрываюцца палігоны
Як паведамілі ў КУП “Петрыкаўскі райжылкамгас”, у Майсеевічах і Шастовічах закрываюцца міні-палігоны цвёрдых камунальных адходаў. Яны будуць рэкультываваны і перададзены лясной і сельскай гаспадарцы.
Нагадваем, што на зямельныя ўчасткі закрытых міні-палігонаў забараняецца вывозіць цвёрдыя камунальныя адходы. За парушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць – штраф.
Райжылкамгас арганізаваў вываз адходаў і другасных матэрыяльных рэсурсаў у населеных пунктах раёна. Шкляную і пластыкавую бутэльку, паперу неабходна збіраць асобна і перадаваць у камунальную гаспадарку ў дзень збору адходаў ці кідаць у кантэйнеры для асобнага збору.
Графік вывазу адходаў у населеных пунктах гэтай зоны ў панядзелак:
вёска Майсеевічы – 12.20-12.50,
вёска Чарноцкае – 13.20-13.40,
вёска Шастовічы – 13.55-14.25,
пасёлак Шастовіцкі – 14.35-14.50,
вёска Вялаўск – 15.20-15.50.
Алена БРУЦКАЯ.
Понравилась ли вам публикация?





