Улад і Маргарыта – лепшыя
Вторник, 5.12.2017 06:22. Рубрика: Адукацыя
Просмотров: 245
Навучэнцы раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прынялі ўдзел у І Адкрытым рэспубліканскім творчым фестывалі-конкурсе “Талісман удачы”. Творчае спаборніцтва праводзілася сярод калектываў і навучэнцаў школ мастацтваў, спецыяльных сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, выхаванцаў творчых студый.
Вакальнае, інструментальнае і чытальніцкае майстэрства канкурсанты прадстаўлялі ў розных намінацыях і ўзроставых групах. У намінацыі “мастацкае чытанне” ў сваіх узроставых катэгорыях выхаванцы раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі дванаццацігадовы Уладзіслаў Крупа і чатырнаццацігадовая Маргарыта Пасечнік сталі дыпламантамі І ступені. Віншуем іх, а таксама іх педагога Надзею Слабадзянюк.
Алена БРУЦКАЯ.
Также на нашем сайте
Понравилась ли вам публикация?





